booksdaily.club
booksdaily.club » Разная литература » Прочее » Сяргей Белаяр - Сіндром Кеслера

Сяргей Белаяр - Сіндром Кеслера

На этом ресурсе Вы можете бесплатно читать книгу онлайн Сяргей Белаяр - Сіндром Кеслера. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год неизвестен. На сайте booksdaily.club Вы можете онлайн читать полную версию книги без регистрации и sms. Так же Вы можете ознакомится с содержанием, описанием, предисловием о произведении
Название:
Сіндром Кеслера
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
20 июнь 2019
Количество просмотров:
19
Читать онлайн
Сяргей Белаяр - Сіндром Кеслера
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Сяргей Белаяр - Сіндром Кеслера краткое содержание

Сяргей Белаяр - Сіндром Кеслера - автор Сяргей Белаяр, на сайте booksdaily.club Вы можете бесплатно читать книгу онлайн. Так же Вы можете ознакомится с описанием, кратким содержанием.

Сіндром Кеслера читать онлайн бесплатно

Сіндром Кеслера - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Белаяр
Назад 1 2 Вперед
Перейти на страницу:

СЯРГЕЙ БЕЛАЯР

Сіндром Кеслера

Пасланец добрай волі Асамблеі разумных светаў Айкумены адмірал Хартэсно стаяў на капітанскім мосціку, што нібы скала ўзвышаўся над рубкай кіравання «Ла-Гроа», і назіраў за падрыхтоўкай да гіперпрасторавага скачку. Унізе панавала дзелавая мітусня: важдаліся тэхнікі, адбівалі на клавіятурах барабанны дроб аператары, перагаворваліся каардынатары. Манітор перад Хартэсно дубляваў інфармацыю з галаўнога камп'ютара — пабудова контуру ішла па графіку.

Побач з адміралам стаяў другі намеснік — капітан трэцяга рангу Лаворгс, не толькі падначалены, але і блізкі сябар Хартэсно. Як і адмірал, ён уважліва сачыў за ходам працэсу.

— Хвалюецеся, сір?

— Так, капітан! — кіўнуў Хартэсно. — Не кожны дзень даводзіцца выступаць у ролі дыпламата!

— У Вас усё атрымаецца, сір! — запэўніў Лаворгс. У яго голасе не было і кроплі ліслівасці. Вайскоўцы заўсёды былі наперадзе.

— Спадзяюся! Інакш уся гэтая задума не мае сэнсу!

Погляд адмірала слізгануў па рубцы кіравання і спыніўся на дыску—меднай пазалочанай пласцінцы з запісам гукавых і відэасігналаў, якая была запакавана ў алюмініевы футарал. Дыск з фонаграфічнай капсулай і іголкай для прайгравання запісу апынуўся ў руках Пагранічнай варты Асамблеі выпадкова — аўтаматычны зонд «Ваяджэр-1», які за доўгія гады падарожжаў у касмічнай прасторы стаў грудай металалому, трапіў у зону кантролю супрацьметэарытных сканераў. У гэты час аператар тэставаў сістэмы, таму агонь на знішчэнне мог весціся толькі ў ручным рэжыме. Спецыяліст трапіўся зоркі — адрозніў штучнае стварэнне ад касмічнага цела. На футарале былі выгравіраваны схе­ма, якая паказвала ўстаноўку іголкі на пласцінку, хуткасць яе прайгравання, а таксама спосаб пераўтварэння відэасігналаў у малюнак. Тэхніка была архаічнай, так што з пласцінкай прыйшлося павазіцца. Валтузня акупілася з лішкам — на дванаццаціцалевы дыск у закадаваным выглядзе была нанесена паслядоўнасць са ста шаснаццаці каляровых і чорна-белых малюнкаў: фота сонечнага спектру; выгляд геоіда з нізкай арбіты; атамы і атамныя схемы для паказу структуры і дзялення малекулы ДНК; фатаграфіі і анатамічныя схемы, якія па каз ва лі роз ныя ста дыі мі ца тыч на га дзя лен ня клет кі, аплад нен не яй каклеткі, развіццё эмбрыёна і нараджэнне; восем анатамічных схем; фатаграфіі пейзажаў і ландшафтаў, форм жыцця і істот, якія насялялі планету. На дыскі былі запісаны гукі і музыка, не меўшыя патрэбы ў расшыфроўцы. На пласцінцы прысутнічалі адзінкі вымярэння асноўных фізічных велічынь, схема атама вадароду. Меліся кадры з выявай карэнных звестак аб сістэме, з якой прыйшло пасланне, малюнак схемы пабудовы хімічных элементаў, якія ляжалі ў аснове функцыянавання геоіда.

Планета называлася Зямля. Гэта і яшчэ шмат чаго іншага Асамблея даведалася пасля поўнай расшыфроўкі паслання. Адкрыццё новага свету, які засялялі разумныя істоты, прымусіў Савет Старэйшын сабрацца на пазачарговае паседжанне. На ім было вырашана паслаць у Сонечную сістэму дыпламатычную місію з мэтай далучэння зямлян да Асамблеі разумных светаў Айкумены. Адмірала выбралі пасланнікам добрай волі аднагалосна — адыграў сваю ролю бездакорны паслужны спіс Хартэсно і яго маральна-дзелавыя якасці: аператыўнасць прыняцця рашэнняў у экстраных сітуацыях і ўменне знайсці агульную мову з любой разумнай істотай.

У адмірала не ўзнікла думкі аб адмове — пастанова Савета Старэйшын была абавязковай для выканання. Да таго ж місія азначала высокі гонар. Падрыхтоўка да падарожжа за сто пяцьдзясят тысяч светлавых гадоў доўжылася нядоўга: не прайшло і года, як зоркалёт адправіўся да Зямлі.

— Заўсёды трэба спадзявацца на лепшае, сір! — падбадзёрыў Лаворгс.

— І рыхтавацца да горшага! — адказаў Хартэсно, адрываючыся ад Дыска з тым, каб паглядзець на манітор. — Тое, што «Ла-Гроа» засталося ўсяго шэсць з паловай светлавых гадоў, зусім не азначае, што можна расслабіцца!

— Вы, безумоўна, маеце рацыю, сір! Дазвольце вярнуць эскорт?

— Ні ў якім разе! Узброенымі з прапановамі аб сяброўстве не прыходзяць! Хай чакаюць вяртання місіі! Не хапала толькі, каб зямляне прынялі ахову за флот ува рван ня!

Капітан трэцяга рангу паважна схіліў галаву.

У маўчанні прайшло некалькі хвілін.

— А вось цікава — якія яны, зямляне? — нечакана спытаў Хартэсно.

— Калі зыходзіць з дадзеных, атрыманых пры расшыфроўцы Дыска, людзі мала чым адрозніваюцца ад нас, сір!

— Гэта вонкава! Унутраныя адрозненні могуць быць палярнымі!

— Сір, ёсць толькі адзіны спосаб гэта праверыць — уступіць з чалавецтвам у Кантакт!

Адмірал кіўнуў. На маніторы з'явілася інфармацыя аб гатоўнасці контуру. Услед за ёй у адсеках зоркалёта загучаў сігнал абвесткі. Члены экіпажа пачалі займаць месцы ў кампенсацыйных крэслах.

— Сір! — нагадаў капітан трэцяга рангу, бачачы, што Хартэсно не спяшаецца сыходзіць з мосціка. Адмірал хацеў пераканацца ў тым , што ўсё ідзе як мае быць.

— Іду, Лаворгс!

Мужчыны спусціліся і селі ў крэслы, пасля чаго прышпіліліся. Корпус «Ла-Гроа» завібрыраваў — гіперпрывод пачаў разганяцца. Праз некалькі імгненняў у вушах зазвінела — гудзенне скачковай устаноўкі змяніла танальнасць.

Хартэсно і Лаворгс надзелі кіслародныя маскі. Яктолькі мужчыны выканалі перадстартавыя працэдуры, абодва крэслы патанулі ў сілавых коканах, затым у сферы лінуў амартызацыйны газ. Сірэна змоўкла. Прыемны жаночы голас па гучнагаварыцелю стаў весці адваротны адлік. Як толькі запіс дайшоў да нуля, зоркалёт пачаў імкліва набіраць хуткасць.

«Ла-Гроа» дасягнуў гіпермяжы праз дваццаць пяць секунд. Пераход быў падобны на падзенне ў бяздонную прорву — за лічаныя секунды перагрузка ўзрасла да дванаццаці g. Неадольная сіла ўціснула адмірала і капітана трэцяга рангу ў кампенсацыйныя крэслы, пазбаўляючы магчымасці паварушыцца. На шчасце, жахлівае паскарэнне ніколі не працягвалася доўга.

За дзесяць мільёнаў кіламетраў ад выхаду з гіперпрасторавага калідора ўключыліся тармазныя сістэмы, затым ціск на зняволены ў сферы экіпаж пачаў слабець. Зоркалёт выйшаў з гіперпрасторы ў трох мільёнах кіламетрах ад Зямлі і скінуў хуткасць да дасветлавой — Асамблея разумных светаў Айкумены давала зямлянам час на тое, каб падрыхтавацца да сустрэчы.

Як толькі сілавы кокан адключыўся, адмірал расшпіліў рамяні, сцягнуў маску і выбраўся з крэсла, імкнучыся суняць усхваляванае сэрца. Але даць рады ўсхваляванасці было не проста — моцна ціснуў цяжар адказнасці перад Саветам Старэйшын і ўсведамленне важнасці ўключэння новай расы ў Асамблею.

Гул і вібрацыя зніклі. Прайшоўшы дзвесце тысяч кіламетраў, «Ла-Гроа» нарэшце спыніўся.

Высілкам волі адмірал суняў трапятанне і падняўся на капітанскі мосцік, разважаючы пра тое, якія вышыні пакарыла чалавецтва з моманту старту «Ваяджэра-1». Мінула амаль пяць тысяч гадоў. Уяўленне малявала яркія карціны.

Следам за Хартэсно падняўся Лаворгс. Другі намеснік захоўваў маўчанне, не адважваючыся парушаць урачыстасць моманту.

Адмірал начапіў навушнікі з мікрафонам і запатрабаваў:

— Дыспетчар, агульны выгляд Сонечнай сістэмы!

— Ёсць, сір! — адгукнуўся нябачны суразмоўца, і на маніторы з'явіўся аб'ёмны малюнак — восем планет рознага памеру вакол жоўтага карліка, мноства ледзяных каметападобных аб'ектаў з вялікай паўвоссю, пояс астэроідаў, каласальная вобласць рэліктаў часоў узнікнення Сонечнай сістэмы, сферычнае воблака ледзяных груд.

— Павялічыць малюнак! — загадаў адмірал. — Мяжа — арбіта самага далёкага ад Бетэльгейзе газавага гіганта!

Малюнак змяніўся — аб'екты выраслі ў памерах.

— Нічога не разумею, — задуменна вымавіў капітан трэцяга рангу, — а дзе ж сляды астраінжынернай дзейнасці?

Хартэсно нахмурыўся, аднак спяшацца з высновамі не стаў. Адмірал запатра ба ваў:

— Зум! Мяжа — пояс астэро ідаў!

Каардынатар ізноў павялічыў карцінку. Планеты выраслі ў памерах яшчэ больш, сталі добра адрозныя малыя целы.

І зноў нічога, што магло б сведчыць на карысць асваення касмічнай прасторы.

— Сір? — другі намеснік перавёў на Хартэсно здзіўлены погляд.

Адмірал не адказаў, хоць быў уражаны пустэчай не менш за Лаворгса. Пяць тысяч гадоў для цывілізацыі, якая выйшла ў космас, — гэта шмат. Вельмі шмат...

— Зямлю — буйным планам ! — запатрабаваў Хартэсно.

Да здзіўлення адмірала і капітана трэцяга рангу, штучных аб'ектаў вакол планеты не назіралася. Сама яна была не бела-блакітнай, а шэрай з чорным адценнем.

Некалькі імгненняў мужчыны моўчкі разглядалі Зямлю, а затым Хартэсно сказаў у мікрафон, кінуўшы мімалётны погляд на пазалочаную пласцінку:

— Дыспетчар, параўнаць каардынаты выхаду з гіперпрасторавага калідора і дадзеныя з Дыска!

— Ёсць, сір!

Пацяклі хвіліны чакання. Адмірал разглядаў планету, песцячы надзею на тое, што штучны інтэлект «Ла-Гроа» памыліўся, і зоркалёт выйшаў з гіперпрасторы ў іншым месцы.

Назад 1 2 Вперед
Перейти на страницу:

Сяргей Белаяр читать все книги автора по порядку

Сяргей Белаяр - на сайте онлайн книг booksdaily.club Вы можете читать полные версии книг автора в одном месте.


Сіндром Кеслера отзывы

Отзывы читателей о книге Сіндром Кеслера, автор: Сяргей Белаяр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор booksdaily.club


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*